Хто ты, беларускі наш народ?
Перад вачыма выгляд шматпакутны
стаіць дрыгвы няскоранай сярод,
бязмерна заклапочаны і смутны.
Адкуль ты? З першых крокаў крывічоў,
ці з поўначы прынесены вятрамі?
Ці, можа, паціскаючы плячом,
згадзішся, што зацверджаны царамі?
Чаму ў тваіх напружаных вачах
адбілася шмат усяго такога,
што за стагоддзі сечы на мячах
не паспрыяла крочыць паспяхова?
Навошта паступова ў заняпад
ты звёў свае гаворку і культуру?
Ды не кажы, што твой “старэйшы брат”
гвалтоўна заказаў па ім хаўтуры!
Калі пачаў мірыцца, узгадай,
ты з крыўдамі і нешчаслівым лёсам?
Зрушыся і сваёй крыві надай
агню, каб зноў паўстаць у рост калоса!
Вельми приемны верш,
Вельми приемны верш, мелагучны, и кали разумеешь, што гэты верш на нашай мове, ажно на душы спякота и пакутна
Так, усё правільна. Калос меў
Так, усё правільна. Калос меў гліняныя ногі.
Гэта сапраўды выдатны верш!
Гэта сапраўды выдатны верш!