Адзінота ты мая,
Як цябе завуць?
І навошта ты прыходзіш —
Не даеш заснуць?
І чаго чакаеш ты,
Ля мяне сядзіш?
Прыгарнуўшы да сябе,
Моўчкі у твар глядзіш?
І чаму чакаю я
Крокі твае ўночы?
І чаму так любы мне
Позірк твой жаночы?
Адзінота родная —
Я цябе чакаю,
Бо апроч цябе нікога
У жыцці не маю…
Дзякуй за верш. Вельмі
Дзякуй за верш. Вельмі падыходзіць майму цяперашнему стану.
цудоўны верш! дужа
цудоўны верш! дужа пранікнёны, кранае за душу. Напісаны проста, але душэўна!
Дзякуй усім за добрыя словы.
Дзякуй усім за добрыя словы.
дУЖА ПРЫГОЖА!
дУЖА ПРЫГОЖА!
Прекрасно написано! Надеюсь,
Прекрасно написано! Надеюсь, следующее долго ждать не придется?!