Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Андрэй Эсауленка

Сярэдняя: 5 (13 галасоў)

Адзінота ты мая,
Як цябе завуць?
І навошта ты прыходзіш —
Не даеш заснуць?

І чаго чакаеш ты,
Ля мяне сядзіш?
Прыгарнуўшы да сябе,
Моўчкі у твар глядзіш?

І чаму чакаю я
Крокі твае ўночы?
І чаму так любы мне
Позірк твой жаночы?

Адзінота родная —
Я цябе чакаю,
Бо апроч цябе нікога
У жыцці не маю…