Час пік. Трамвай. Зайшла жанчына
З цяжкой, напханай поўна сумкай.
Вакол расселіся мужчыны,
Ніхто падняцца не датумкаў.
А найсумленны – шчэ хлапчына –
Прыўстаў, паклікаў цётку пальцам.
"Мне ўжо выходзіць праз прыпынак.
Дык Вы тады не празявайце..."
10.06.2011
Малайца ! У цябе турботы
Малайца ! У цябе турботы гумарыстычна-"сцёбныя" !
Я крыху рэзчэ выказваюсь:
***Эх, моладзь, моладзь...
Што ў вас за нутро...
На Плошчу выйсці - не слабо.
Слабо старушцы месца уступіць -
у аўтабусе, ці мятро !
(С павагай да тваёй творчасці Алег Буйніцкі-18.06.2011г.)