Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Чорны бусел

Сярэдняя: 4.2 (5 галасоў)

У дзіцячых вачах стаяла сляза.
Нябёсы бусел крыламі гладзіў
І што б мне хто, калі не казаў
Я, як бусел, свабодным быць марыў.

Яго клекат у вушах і дагэтуль стаіць,
Але гэта гук страчанай волі.
Чорны бусел... і сэрца ўсё болей баліць,
Не забыць гэтых сценаў ніколі.

Чорны бусел, даруй мне свабоду ў жыцці
Ад тых дзён, што мне жыць, асалоду.
Дай мне шанец цябе ў небе знайсці,
Каб у снах той палёт бачыць потым.

І, каб наяву той здзейсніўся сон,
Я б аддаў усё, чым багаты.
Мо ты чуеш той глухі стогн,
З-за надзеяй прасякнутых кратаў?

Тытунёвы грэе лёгкія дым.
Чарнеюць у небе вароны.
Мы сумленне і гонар кідаем у млын,
Набіваем пакорай вантробы.



А ты там сядзеў?

А ты там сядзеў?

с 20 па 29-е

с 20 па 29-е

Гэта што пасыл усім хто там

Гэта што пасыл усім хто там сядзеў?
Ну нейкі Някляеў у нас завеўся!Жартую!
Калі ўжо зборнік будзе?Вінцэнт свае вершы на музыку ладзіць.
Слава героям!!!!