Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вераснёвае сонейка промнямі лашчыць зямлю...

Сярэдняя: 3.8 (12 галасоў)

Вераснёвае сонейка промнямі лашчыць зямлю,
Размалёўвае ў чырвань і золата соннае лісце
І пяшчотай сваёй суцішае істоту маю,
Што сумуе па леце і птушкаю рвецца кудысьці.

Над спусцелымі нівамі, над павуціннем дарог,
Над шматкамі лясоў, над аскепкамі люстраў-азёраў
Мне б ляцець жураўлём , ды чамусьці не даў крылаў Бог.
Пэўна, каб утрымаць ад свавольных палётаў да зорак.

Але ўсё ж аблачынкай ружовай лунае душа –
Прагна п'е ў вышыні крышталёвай святло і спагаду
І сыходзіць у цішу алей, дзе каштанаў іржа
Пачынае гастролі чароўнай пары лістапада.

А пасля, як прастора здаволіцца лісцем гуляць
І атуліць зямлю беласнежнаю коўдрай пуховай,
Я развею тугу – і пачну існаванне з нуля –
У чаканні вясны і наступнага лета – нанова.

31.10.2011



ВАЎ!!! Брава! у мяне

ВАЎ!!! Брава! у мяне таксама------чакаю доктара...)))

Паэма ўсяго жыцця. Паміраць -

Паэма ўсяго жыцця.

Паміраць - гэта цяжкая Праца!

очень жизненно

очень жизненно

Цудоўны верш! Які тонкі,

Цудоўны верш! Які тонкі, нежны гумар!

Гэта ня верш. Ані паэма, ці,

Гэта ня верш. Ані паэма, ці, нат, раман у вершах. Па ўсяму відаць, што гэта абсалютна самастойная істота, якая здольная ня толькі жыць, але і кіраваць чалавекам. Не проста чалавекам, а паэтам. Вось хто гэта! У мяне проста няма рэсурсаў, каб паставіць адзнаку дзесяць.