І вякамі нас б'юць...
не забілі.
Ні за што, проста так
ад вякоў.
Што мы мову сваю
не забылі,
што лілі за яе
сваю кроў.
І штогод цягнуць у
Азіі багну,
і штогод вязнем там
мы глыбей.
І губляем мы
ўласную вагу,
а жыццё карацей,
карацей...
Прыйдзе час, хтосьці
сук дапамогі
кіне нам і пацягне
нас прэч.
Можа стане той
дзень ПЕРАМОГІ?
Скіне груз з
Праметэевых плеч...