Дзень сканаў. Закіпае вада.
 У чаканні гарачага чаю
 Адзначаю: жыццё – не бяда,
 Покуль простыя радасці маю:
Проста дыхаю – нібыта п’ю,
 Бачу полымя, бурбалкі чую
 І душу – таямніцу сваю –
 Вершаплёцтвам ад суму ратую.
Апякае істоту глыток.
 Лыжка цукар спіралямі круціць.
 Недапісаны мною радок
 Астывае ў чаканні пачуцця.
16.03.2011