Мая восень цнатлівая -
Калі дрэвы нагі, -
У адным толькі схібіла:
Далеч з слёзнай смугі.
Датыкнецца да скуры
Шэрай пасмай дажджоў:
«Хіба чорствы ці хмуры,
ці закладнік чаго?
Каб адчуў моцны голад
Ўшчэнт сасмягнутых вуст,
Непатрачаны солад
Ў посуд цуд закую».
І купаецца ў лужах
Чарцянятка-лісцё,
Ўсё чакае віхуры...
Што здзярэ проч асцё!
...Абнімі мяне, восень,
Летам цёплым сагрэй,
Каб зноў выйшаў на ростань
каля родных дзвярэй.
пяшчотны і прыгожы верш
пяшчотны і прыгожы верш
цудоўная восень,
цудоўная восень, прыгожа-чароўная. сумная.