Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дзякую, нябесны Ойча

Сярэдняя: 4.6 (8 галасоў)

Дзякую, нябесны Ойча,
што стварыў мяне аднойчы,
што ў халодны дзень зімовы
небыцьця разьбіў аковы,
адчыніў жыцьця мне дзьверцу,
і застукалася сэрца.
Я Тваім ягняткам стала,
Бо любіў Ты дасканала.

Дзякуй, Божа, за малітву,
што гучыць
у кожнай бітве з сатаною
дзіўным сьпевам,
каб з Тваім Айцоўскім гневам
прымірыцца назаўсёды.
За малітву, што народы
лучыць моцаю цудоўнай
і надзеяю чароўнай.

Дзякуй за Марыю-маці,
у якой усе мы брацьці;
за яе сьвятыя ўзоры
веры, мужнасьці, пакоры..
За заступніцтва й апеку
матчыны для чалавека
і за цуд Унебаўзяцьця
Беззаганнага Зачацьця.

Дзякуй за жыцьцё у міры,
неба белага эфіры,
за бязьмежжа супакою,
што ласкаваю рукою
сьцеражэш у нашых душах,
каб спаўнялі волю слушна
Тваю, Божа наш, сьвятую,
бо яна нас накіруе.

Дзякуй, Пане, за Радзіму,
наймілейшую, адзіну,
за зямлю, што з песьняй продкаў
расквітнела нетаропка.
З Тваёй Божай дапамогай
сталася яна не ўбогай
і нядужнай, а у зяньні
сонца промняў і каханьні
фарбамі цьвіце свабоды
на хвалу Табе й народу!

Кіра



супер! вельмі прыгожа!...

супер! вельмі прыгожа!...

Дзякуй, Кіра, за добры верш і

Дзякуй, Кіра, за добры верш і за твае сэрца, разумеючае Божую добрадаць!!!!!