Сто англій і дзвесце францый
Ніякай сваёю сілай
Не зробяць з мяне эмігранта,
А наша жыццё зрабіла.
Паўсюль, ідучы па Мінску,
Бачу сцяну глухую,
Бо ні здалёку, ні зблізку,
Таго, што хачу, — не чую.
Прайду праз усе райкомы,
Аптэкі, заводы, кавярні,
Кнігарні і гастраномы,
Міліцыю і казармы;
Праз кожную плошчу, завулак,
Кватэры, з якіх не патураць, —
Дзе ж роднаму слову прытулак?
Няўжо толькі ў літаратуры?
Няўжо толькі ў ёй — адхланне,
Магчымасць адна — не памерці...
Тыраж у любога з выданняў
Па эмігранцкай мерцы!
І гэтакія ж тым часам
З’яўляюцца сціпла, нягучна
Напаўбеларускія класы
Па дзесяць-дванаццаць вучняў...
Даволі вярэдзіць раны!
І без таго заўважаю —
Глядзяць, як на эмігранта,
На мяне, калі размаўляю.
Адкуль? З якой рэзервацыі?
З якой Беларусі такой?
Эх, вечная эміграцыя
На радзіме сваёй.
Эх, вечная эміграцыя На
Эх, вечная эміграцыя
На радзіме сваёй. - адлюстраванне маіх пачуццяў
Цудоўны верш, Леанід. Дзякуй
Цудоўны верш, Леанід. Дзякуй Вам.