Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Гракі паляцелі шпакі паляцелі

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Гракі паляцелі, шпакі паляцелі,
на балтыку сумную ўпалі завеі,
па сціснутым полі струменіцца замець
зусім не прыручаным шэранькім зайцам.

Дажджлівая восень сцякае на захад
палацаў маленечка дахі падрапаць,
пласты вадзяныя збірае нарэшце,
каб потым паводкай абрынуць іх дзесьці.

А так вось прыстойна, не перашкаджае
падаткі плаціць, падзяляцца грашамі
з казной, прадзіраўленай знізу і зверху,
прыстойна, не адлятаючым сцерхам.

Гракі паляцелі, прэм'еры – куды там,
і гонар па гонары мы з прэзідэнтам –
яны пралятаюць над замеццю, жартам,
мы цягнем краіну, не жартам, упарта...



прыгожа гракі ляцяць

прыгожа гракі ляцяць