«Растуць грыбкi ў нашым лесе,
Пойдзем мы па iх з Алесяй, –
Кажа яе брат Мiкiта –
Браць не будзем ядавiтых».
Зайшлi толькi дзецi ў бор,
Падмiргнуў iм мухамор.
Кажа белая паганка:
«З мяне зробiце мачанку!!!»
Фыркае сярдзiта вожык:
«Не бярыце iх у кошык,
Пакажу грыбоў ядомых,
Панясеце iх дадому».
Кожны ведае грыбнiк:
Самы лепшы – баравiк!
Падбярозавiк, апенькi,
Падасiнавiк маленькi.
I вялiкi ёсць таксама.
А: «Гэты грыб так любiць мама!»
В: «Вось цiкавыя грыбкi -
Яны завуцца маслякi.
Смачненькiя шампiньёны -
Паклявалi iх вароны».
М: «Вось глядзiце – сыраежка.
Любiць сябар мой Алежка».
А : «А лiсiчкi, а лiсiчкi,
Сядзяць разам, як сястрычкi».
В: «Толькi, ведайце, грыбок
Вельмi любiць чарвячок.
Зробiм на грыбку надрэз,
Паглядзiм - чарвяк залез?
Калi няма, цi ён уцёк,
То бяром з сабой грыбок».
М: «Вялiкi табе дзякуй, вожык!
Мы грыбоў набралi кошык.
Зробiм смачненькiх катлет.
Да нас прыходзь ты на абед!»
Цудоуны верш!
Цудоуны верш!