Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Калi б усiм вядомы генiй

Яшчэ не ацэнена

Калi б усiм вядомы генiй
Пакiнуў толькi б нам сваё
“Я помню чудное мгновенье”
Лiчыўся цi б паэтам ён?

Калi б ня меў ён свой шматтомнiк
I з iм чарнавiкоў запас
Цi вершы гэтыя хто ўспомнiў б
Што на жыццё натхняюць нас?

Як дыямант у купе смецця
Адзiны гэты б твор блiшчаў
I надыход паэта ў свеце
Усiм навокал абвяшчаў…

Што болей – колькасць альбо якасць?
Што лепей варта б выбiраць
Калi абодвух аж нiяк нам
Не пашанцуе атрымаць?

Працуюць многiя нястомна
Але скажу iм без iлжы
Што у мастацтве колькасць толькi
Амаль што цела без душы

Таму мiж розных галадранцаў
Што ў вочы мне пускаюць дым
Я так люблю малых галандцаў
Тых, хто вялiкi у малым



Выдатна!

Выдатна!