Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Калядны партрэт незнаёмкі

Яшчэ не ацэнена
Танюткі стан
           дублёнка не хавае,
А на ружовых вуснах -
           цытрусавы смак.
Агністы погляд Ваш,
           яго "кахаю",
Пад ліхтарамі -
           сьнег, нібы смарагд.
Крыху яшчэ
           дадаць сьняжынак вейкам...
Мароз румяніць
           тварык юнай дзевы.
Мастак ён адмысловы,
           што й казаць,
Дык жа й красуня -
           пяром не апісаць.