Пытаў камарык у карасiка:
«Скажы, карасiк, колькi часiку?»
Карасiк той плыве пад мосцiкам,
Маўчыць i толькi круцiць хвосцiкам.
А жаба квакае i квакае.
Пытаў камар яе па-ўсякаму.
А жаба: «Я пра час не ведаю,
Табою я, камар, паснедаю».
Камарык гэты быў матросiкам,
Укусiў ён жабу носiкам.
А жаба надзьмулася шарыкам
I скача, скача за камарыкам.
весело
весело