…Жыў ды быў цар-Гарох.
На гародзе – самы гадкі.
Усе малілі Шоб Ён Сдох -
цар маленькай градкі.
Запалоніў усю граду -
толькі Ён карысны!
Без Яго ўсе прападуць,
без Ягонай “мыслі”.
Кожны “овашч” пад Яго
“должан” жыть наглядам.
Напляваць,што самаго
называюць “гадам”.
Угнаенне ўсё падгроб
бліжай да заднІцы.
Захапіў вадаправод,
і засеў ў цяпліцы.
Ганарыўся,цараваў
Ён даволі доўга.
Градкай дрэнна кіраваў…
Але, прыйшла ПРАПОЛКА…
Што далей зрабілась з ім?
Можа дзеці з’елі...
А можа вырвалі зусім,
Як і бывае з ПУСТАЗЕЛЛЕМ…
28.02.2012г.
Ну трымайся ўжо
Ну трымайся ўжо зараз!
"задн(І)цу" і "бл(І)жай дарую. Жанр "Саўкі і Грышкі" ўсёж ткі.
А вось напрыканцы перадапошняга слупка замест "Але..." напрошваецца менавіта па жанру "Ды прыйшла паполка".
У перадапошнім радку таксама "А мо(жа-ня трэба) вырвалі зусім"
І на прыканцы - "Як і (бывае з - ня трэба) пустазелле.)
Франае! ...пачытаў Тваё
Франае! ...пачытаў Тваё "пранікнавенне" і здаволены пайду на Стіхі.ру -правіць.
Паглядзі ж заадно і "казачку другую". іх абедзьве знянацку напісаў. Такі выпадак быў,што на "Белпартызане" ды "Хартыі" прыводзілі вершы Пушкіна, басні Крылова, чаплялі Крапіву,усё к "сабыццям" на нашай краіне. Ну, адна кабэта (зашыфрованая) і кажа ў "камэнтах",маўляў,што вы ўсё класыкаў выцягваеце? Чаму ў нас паэтаў сучасных аб сучасным няма? Можа ўсе паэты ў палітыку падаліся? За 30 хвілін былі гатовы аблдве казачкі і рассуваў я іх неаднаразова - дзе толькі мог,за што атрымаў ад чытачоў шчырую удзячнасць... так і робяцца вершы (гэта памфлетны жанр,палітычны сцёб).