Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Хлебныя словы

Сярэдняя: 4.6 (109 галасоў)

Адценне слоў — не глупства,
Ты ім не пагарджай.
Скарынка. Скіба. Луста.
Акраец. Каравай.

Акраец — шлях, дарога
І зайцаў хлеб лясны.
Скарынка — сум, трывога
І боль былой вайны.

Здараецца, вядома,
Што, выпіўшы ў гасцях,
Грызе скарынку дома
Пахмурны халасцяк.

А скіба — дзень вясновы.
Ралля. Плугі. Сяўба.
Наш хлеб — жыцця аснова,
Працяг і барацьба.

А луста — слова сытнае,
Духмянае і шчодрае.
Яно ад маці — сітнае
Ці наздравата-чорнае.

А каравай — вясельнае,
Святочнае яно.
На ручніку нясе яно
І радасць, і віно.

І справа тут не ў ежы,
А ў смачным змесце слоў,
І ў жытным ветры свежым,
І ў звоне каласоў...



Спортивный болельщик

Спортивный болельщик

Шкада, што не ведаю чым

Шкада, што не ведаю чым адрозніваецца СКІБА ад лусты насамрэч.
Мабыць таму і не атчуў увесь смак верша.
Вось бы хтосць ахвяраваў тую скібу гарадскому жабраку.

Дапамагу,бо

Дапамагу,бо чалавек,бачу,зацікавіўся.
Скарынка - гэта не сухар,гэта высахшы,калісь недаедзены кавалак хлеба з боку гарбушкі.
Скіба - до-о-обры кавалак адрэзанага,ці адламанага хлеба,які хапляюць з галадухі. Луста - прыжымаеш да грудзёў каравай і адрэзваеш лусту за лустай,удыхаючы пах хлеба.
Таму і рэзалі хлеб на вёсцы,прыжымаючы да грудзёў,каб ўдыхаць,наразаючы, і апетыт з'яўляецца,пакуль нарэжаш...
Акраец - найболей вядомы ў гаворцы з вясковым хлебам,круглым,нам дзецям,найболей смачны быў якраз Акраец - гэта скібачка з краю,з гарбушкай добра прапечанвй...ой як смачна хрумстаць было без анічога... Свежавыпячаны акраец - асалода...
Каравай -- ну,гэта ўжо прасцей і кожнаму свядома.Вялікая круглая булка хлеба,пшанічная,святочная (да рэлігіі ніякіх адносін не мае, тое - куліч)

смысл хороший и учиться

смысл хороший и учиться легко)

ага*))

ага*))

м.супер

м.супер