Хоць маё вершаванне - яшчэ не паэзія,
А ўсяго толькі спроба радкі рыфмаваць,
Але ўпэўнена: дух, абудзіўшыся гейзерам,
І шэдэўрамі здолее фантанаваць.
Спадзяюся… Чакаю… Аднак жа не літасці,
Не прызнання, не славы, не гучных пахвал,
А натхнення, і чулага сэрца адкрытасці,
І жыцця – каб на верш хоць яшчэ Бог дадаў.
Бо калі й адчуваю сябе недарэкаю,
Неспатольная прага падштурхвае зноў
Каламуціць душу і з няўхільнасцю нейкаю
Праліваць свае сэрца струменямі слоў.
Гучнай рыфмай гуляць, адбіваць рытмы мячыкам,
Нібы з гліны пластычнай сюжэты ляпіць.
Дый услед аграняць – дзе разцом, а дзе пальчыкам
Каб тварэнне брыльянтам магло зіхаціць.
Хай парой адчуванні мае невымоўныя
І не надта выразныя думкі і сны,
Але ў вершах жывуць і пакуты любоўныя,
І цяжар адзіноты, і подых вясны,
І бяссілле знямогі, і ўздымы магутнасці,
І няўтрыманасць шчасця і гора выццё…
Ды над гэтым усім – мітусня жыццякрутнасці,
У якой без паэзіі – мне не жыццё!
Я ратуюся ў ёй, нібы страус збянтэжаны,
Што заўсёды хавае ў пясок галаву -
Бо паэзія стала пітвом мне, і ежаю,
І надзённай патрэбай, якой і жыву…
Гэта не графаманія,Таня,а
Гэта не графаманія,Таня,а паэзія. Аднак старайцеся зьмяшчаць вершы на сайт без памылак (замест "літасці" у Вас "лістаці",напрыклад).А наогул верш мне спадабаўся.Буду ўдзячны,калі й мяне ацэніце (шукайце маю творчасьць па вершы "Сымбалем Радзімы").Ад мяне Вам выдатна. Юрась.
Дзякуй за каментар, Юрась!
Дзякуй за каментар, Юрась!
Няма за што,Таня.Убачыў у Вас
Няма за што,Таня.Убачыў у Вас талент паэтычны - вось і напісаў.Буду рады йшчэ што Вашае пачытаць.Юрась Півуноў.Жыве Беларусь!
Дзякуй, Юрый, за добрыя
Дзякуй, Юрый, за добрыя словы! Пастараюся іх апраўдаць! )))
Дзякуй, выправілі
Дзякуй, выправілі