Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Хрэнавы мёд

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

Няпраўда ўсё ж, што мова памірае,
Як адмірае першае галлё.
Няшмат па беларуску размаўляюць,
Але вось разумеюць амаль усё.

Чаму так? –Гэта не адвеку.
Стагоддзя меней - ці даўно?
Тады людьзмі быць было мэтай,
Саху кідалі, і сваё жніво.

Ці атрымалі мы павагу?
Напэўна, нешта адбылось.
Але згубілі мы развагу,
Якая ў мове нашай ёсць.

Яна ў зямлі - нябачны корань,
І дзесць глыбока ў крыві.
А мы імкнемся, як бы мовіць,
У светлай жыць далечыні.

Бяры ж сякеру, сячы сынка,
І размяжуй, дзе я, дзе ты.
Табе ўверх - я на прыпынку.
Трымаюць моцна карані…

Не узнімаецца сякера.
Ссячэш уласнае жыццё.
Вось і жывем ва ў “кватэры”,
І чуем часам тое-сё.

Так, сёння нашу мову ганьбяць.
А мовяць, мабыць, святары.
Да ёй ніяк і не прывабіць,
Бо словаў іншых гушчары.

З-за іх «трасяначку», «мяшаюць»,
Якою ганьба «гаварыць».
А ці не дзякуй, што ўжываюць
І частку мовы? Трэба ж жыць.

Бо нават гэта сёння дзіва.
Ці лепей будзе надалей?
Мо мусіць сеяць на сядзібе,
А зерня ўзыйдуць пазней?

Прабачце, калі што не гэтак.
Хрэнавы корань дае смак.
Не абуджайцеся. Нарэшце,
Вы разумееце па-ўсяк.



Курыца? …ці яйка? …мова?

Курыца? …ці яйка? …мова? …ці народ?(Пісьмо акадэмікам ад пэнсіянэра.)