Аднойчы воўк спытаў зубра:
-Нашто табе, сусед, два рогі?
Я ем казуль, яшчэ труса,
ну тых, каго ратуюць ногі.
Ты ж маеш непамерны варт,
моц у капытаў велізарна.
Мо і на жонку чыніш гвалт,
і рогі ад яе трывалы?
Ты зразумей мяне, сяброк,
што я табе зусім не вораг.
Перашкаджае мне твой рог
размову весьці зблізу, скора.
І ў гэны момант зубр баднуў.
Ды так, што затрашчалі косьці.
-Я ім драпежнікаў калю,
Якія шчэмяцца ў госці!
А воўк ішоў распавядаць
пра паляўнічага ў лесе.
І меў намер прапанаваць,
Як абарону лепей здейсьніць.
Няма ўжо таго зубра,
На сценцы галава і рогі.
І воўч’я скура там уся.
Сабакавы дагналі ногі.
Ці ў гонары шукаюць дапамогі?
о
о
Выбачайце.) Я і на сёнешні
Выбачайце.)
Я і на сёнешні дзень не надта адукаваны па сучаснай грамаце беларускай, а гэта быў мой усяго толькі другі верш па-беларуску ў жыцці.
Больш чым праз 30 год пасля апошняга занятку па мове, і без аніякай практыкі ні да гэтага ў сям'і, ні пасля на вытворчасьці. Шмат тут памылак, згодны цалкам. І на кол не цягне, толькі на кола, або на нуль.