Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Кот i мышы

Сярэдняя: 4.7 (12 галасоў)
                     I

Як, аднойчы, вельмi рана
Выйшла важна  мыш на ганак.
I гаворыць: «Прызнаюся,
Больш ката я не баюся! 
Пачынаю сёння зноў
Паляванне на катоў».
Усе вакол гавораць мышы, 
Каб каты «вастрылi лыжы». 
Нават крот нарыў хадоў:
Палявацца на катоў.
Вось дык выйшла навiна -
Гэта жудасць для слана. 
Вочы ён закрыў вушамi,
Хобат закруцiў вузламi.
Конь iржэ, смяюцца гусi,
Парася ляжыць на пузе. 
Заяц ў лесе на вяроўку
Пасадзiў самога воўка.
У бярлозе ад здзiўлення
З'еў мядзведзь усё варэнне. 
Пчолы мёд не вырабляюць,
Трутняў з вулляў выганяюць.
Крычыць пеўнiк: «Ку-ка-рэ!
Што тварыцца  на дварэ?»

                      II

На акенцы рыжы кот 
Грэў пухнаценькi жывот,
Лапкаю ён чэша вуха,
Бо на вуха села муха. 
Ён паважна пазяхае,
Што гаворыць мыш  ̶  не дбае. 
Але думае: «Чаму
Не пад'есцi самаму?» 
Узяў i выйшаў ён на ганак
На вусах вiсiць смятана.
Кажа кот: «Ну, малайчына,
Вельмi спраўная мышына! 
На катоў яна палюе,
Мяне гэта так хвалюе,
Што ад гэтых хваляванняў
Не магу спаць на дыване. 
Што дарэмна палявацца,
Сам прыйшоў к табе я здацца!»
I крычыць барсук з сасны:
«Я не чуў такой маны! 
Цi, нiбыта, гэта сон  ̶
Кот здаецца  ў палон?!»
Качкi параскрылi дзюбы,
Зайцы зноў змянiлi шубы. 
На дыбкi кароўка ўстала,
Бычку вымя перадала.
Напужалiся ягняткi,
Паклявалi ўсе зярняткi, 
Як убачылi бычка,
Папрасiлi малачка.
Парасятка ад канфуза 
Бруднае памыла пуза. 
Вы не чулi такой байкi
Пеўнiк сеў выседжваць яйкi.
Мыш не ведае, як быць,
I ад радасцi пiшчыць: 
«Гэй, хутчэй бяжыце мышы,
Сам прыйшоў да нас наш Рыжы!!!
Мышы хутка наляцелi,
Ўзяць ў палон ката хацелi. 
Выйшла ўсё наадварот:
У паляваннi спраўны кот.
Толькi вусам ён павёў,
Як прыбегла сто катоў. 
Палавiлi ўсiх мышэй
Ад хваста i да вушэй.
I цяпер ужо сланы
Бачаць радасныя сны.

                   III

Нейк, аднойчы, вельмi рана
Выйшаў сумны кот на ганак.
Ён звярнуўся да мышэй:
«Вывадзiцеся хутчэй!
Будзем, як раней, мы жыць:
Вы - ўцякаць, а мы - лавiць!!! 

P.S. Кот, вядома, паляўнiчы.
       Быць ахвярай – доля мышы. 


Дзякуй, гэта першы верш, на

Дзякуй, гэта першы верш, на роднай мове які я чытаў сваёй дачке, ёй спадабалася))

Увясну, хіба што, з

Увясну, хіба што, з кошкай
разам люба тым катам.
Кажуць, праўда асцярожна,
Кот – нашчадак пацука.

Пацукі ж былі, як мышы
ў дыназаўравым раю.
Як змярзалі там па-крыху,
нараджаўся кот яйку.

Сапраўды, навошта зерня?
Ці бабы шчэ дзе шукаць?
Яйкі ёсць у змеяў змерзлых!
Навучыцца б... пільнаваць!

Дзякуй,Франак,вам за

Дзякуй,Франак,вам за водгук!Прыемна.

Алег, казаў не пільнуй. Але ж

Алег, казаў не пільнуй.
Але ж падпильнаваў усёж ткі.)
І Вам Дзякуй!

Доброе время суток! Очень

Доброе время суток!
Очень очень классный стих!
Хохотал я .....
класс!!!!
Мне очень понравилось, а также маме и папе!!!

Дзякуй,Аляксандр за добрыя

Дзякуй,Аляксандр за добрыя словы!Гэта усё напiсана,як раз для таго,каб вам было цiкава i весела.З павагай,Алег Старынчык.