Краіна туманаў! Твае краявіды
Кранаюць мне сэрца шчымлівай тугой.
Ты трапіла ў нерат няўмольнай планіды,
Што ў бездань нябыту вядзе за сабой.
Твой крыж – памяркоўнасць. Ты надта рахмана
Суседзям раздорвала скарбы свае.
І ззяе ў душы незагойная рана:
Чаму ж сілы волі табе не стае?..
Ірына, хочацца выказаць Вам
Ірына, хочацца выказаць Вам сваё захапленне. Вершы моцныя, вобразныя, кранаюць да глыбіні душы. Творчых поспехаў!