Кветка ў лузе
Расцвітала,
Нізка голаў нахіляла,
Паглядала
Вокам-знічкай
На сцюдзёную крынічку.
А крынічка
Булькатала,
Быццам песні напявала,
I паіла ўдосталь
Кветку
Ў гарачынь-сухмень улетку.
Салавейка галасісты
Піў ваду
З крынічкі чыстай.
Да крынічкі
Ясным золкам
Прыляталі перапёлкі...
Дзве вавёркі
Прыбягалі,
Лось рагаты з лесу-гаю.
I хапала ўсім
Вадзіцы
Ў той маленькае крыніцы.
Цудоуны верш, жадаю пакласцi
Цудоуны верш, жадаю пакласцi яго на музыку!