Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Купала

Яшчэ не ацэнена

Зноў прыйшла і у хмельныя травы упала.
І маўклівым туманам панікла ў журбе.
Маладая, як колісь загадка, Купала,
Што праз тысячы год сёння сніцца табе?

Мо ў дыханні тваім – нашых продкаў вяртанне,
Што трывожнай зямлі сагравае спакой?
Можа, хмельная смага зямнога кахання
Засцілае няўтольную душу смугой?
У купальскае ночы – бяздонныя вочы.
Заварожаць паглядам у соннай смузе.
І гараць у цішы агнём лёгкім, прарочым
Свечкамі зоркі на цёплай вадзе.
А з дзявочай рукі, нібы з самага сэрца,
Пачуўшы ўначы прызначэнне сваё,
Вянок утрапёна на водмель сарвецца –
І скажа Купала, дзе шчасце маё.
Няўмольная Лада са мной засмуткуе.
Бо знае прароцтвы ў сваёй варажбе:
На Купалле мой любы заручыць другую –
Мой вянок утапіўся ў купальскай журбе.



верш

Пранікнёныя, вобразныя вершы.Малайчына