Купаліся русалкі
На Русальным тыдні,
Гайдаліся на гнуткіх
Бярозавых галінах.
Шаптаў ім ціха ветрык,
Пры месячка сьвятле:
"Прыгожыя, вясёлыя,
Што аж душа пяе..."
Ім лашчыў вецер грудзі,
Браў за танюткі стан,
А грэшныя іх гульні
Хаваў сівы туман.
А ранкам промні сонца
Усыпалі зямлю -
І зьнік туман, і зьнікла ўсё -
Ці праўда? Ці падман?..
атмасферна
атмасферна
Эротыка старажытнай
Эротыка старажытнай Беларусі!..