Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Лес

Сярэдняя: 4.7 (19 галасоў)

Змяняюць убор краявіды,
За летам спяшае зіма,
А лес – нібы дом інвалідаў,
Толькі што шыльды няма.

А лес як шпіталь салдацкі,
Дзе мажна скрыпіць пратэз.
Для некага лес як дача,
А мне ты як памяць, лес.

А мне ты й цяпер гаворыш
Пра ночы і дні вайны,
Калі падымаліся ўгору
Ад елкі і да сасны.

Калі падстаўлялі грудзі,
Як вораг настырна лез.
А дрэвы – яны не людзі,
А дрэвы – звычайны лес.

А дрэвы – яны не плачуць,
Ім быццам бы не баліць.
І нам не адчуць, не ўбачыць,
Як з болю смала смыліць…

А мы іх сякерай, пілою,
Як вылюдкаў – у агонь…
І коцяцца слёзы смалою
На цёплую печы далонь…



Глыбокія радкі!Вельмі

Глыбокія радкі!Вельмі моцна!Дзякуй!

Каб не гэтае параўнанне зз

Каб не гэтае параўнанне зз домам інвалідаў...
Усё ж ткі ня ўсе там дрэвы параненыя.