Люблю наш край, старонку гэту,
Дзе я радзілася, расла,
Дзе першы раз пазнала шчасце,
Слязу нядолі праліла.
Люблю народ наш беларускі,
Іх хаты ў зелені садоў,
Залочаныя збожжам нівы,
Шум нашых гаяў і лясоў.
І рэчку, што імкліва воды
Імчыць ў нязведаную даль,
І схілы берагоў пясчаных,
І яснасць чыстых яе хваль.
Люблю вясну, што ў кветкі, зелень
Аздобіць радасна зямлю,
Буслоў на гнёздах клекатанне
І спеў жаўроначка люблю.
Гарачую спякоту лета
І буру летнюю з дажджом,
Як гром грыміць, а ў чорных хмарах
Маланка зіхаціць агнём.
І восень сумную люблю я
І першы звон сярпоў і кос,
Як выйдуць жнеі збожжа жаці,
А касары - на сенакос.
Люблю зіму з яе марозам,
Што вокны прыбярэ ва ўзор,
І белы снег, што, ўкрыўшы поле,
Ірдзіцца бляскам ясных зор.
Люблю ў пагодную я ночку
Дапозна на дварэ сядзець,
Слядзіць за сініх зор мігценнем,
На месяц залаты глядзець.
І песню родную люблю я,
Што дзеўкі ў полі запяюць,
А тоны голасна над нівай
Перэліваюцца, плывуць.
Усё ў тым краі сэрцу міла,
Бо я люблю край родны мой,
Дзе з першым шчасцем я спазналась
І з гора першаю слязой.
Цудоуны верш!
Цудоуны верш!
Вельмі люблю вершы пра
Вельмі люблю вершы пра Беларусь, бо,менавіта, ў іх можна пабачыць любоў аўтара да сваёй роднай старонкі.
Ага, вельми прыгожы верш!
Ага, вельми прыгожы верш!
Столько
Столько великолепных,хватающих за душу белорусских песен.Напевайте их маленьким детям.Как это делали наши мамы и бабушки.
Чудесно!
Чудесно!
прелестно
прелестно
МНЕ вельми спадабаеца геты
МНЕ вельми спадабаеца геты верш)))
Для мяне гэты верш і песня на
Для мяне гэты верш і песня на словы К.Буйло - сапраўдны гімн Беларусі: яе прыродзе,людзям. У сэрцы адно замілаванне і пачуццё любові да Радзімы. Так і просяцца словы: Родная земля мягчэй чужой пярыны. Не варта шукаць шчасьця на чужыне.
Макарэвіч руліт!!!!! peace!
Макарэвіч руліт!!!!! peace!
не то слово !!! ФСФ в шоке)))
не то слово !!! ФСФ в шоке)))
оооооо!!!!Это точно!!!!!!
оооооо!!!!Это точно!!!!!!
да уж...рулит....на экзамене
да уж...рулит....на экзамене или зачете)))