Малюеш зоркі сам сабе на ВЕРШЫ. РУ?
І тым спрабуеш дасягнуць сусветнай славы?
Але ж, дзівак, каго ты хочаш падмануць?
Няўжо ж табе самому праўда не цікава?
Кідай дурное! Лепш чытай больш і пішы!
А гэты рэйтынг… Ён цябе, брат, пачакае…
Шукай вакол… і ў глыбіні сваёй душы,…
Ну паглядзі, пачуй - паэзія якая!
Перакулі багацце гэтае на ліст
І зарыфмуй святло і цені асцярожна –
Пры тым пішы бы прафесійны пейзажыст,
Якому дрэнна маляваць ужо няможна.
І зоркі самі ў твае рукі заляцяць..
І ты сапраўдную адчуеш асалоду.
А зараз трэба… проста сціпла працаваць -
Не прыніжаючы нікога побач.
Згода?
Іранічны і праўдзівы)
Іранічны і праўдзівы)
Іранічны і праўдзівы)
Іранічны і праўдзівы)
...дзякуй,Таццяначка...
...дзякуй,Таццяначка...
згода
згода