Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць

...Руки опустились совершенно. Противно все! абсолютно всё! а если подумать... то причина все таки в учебе, ненавижу! т.к. весь этот бред к чертям никому не нужен! и тратится столько...

Противно все! Абсолютно всё!


Новости иваново сегодня - дпс и дтп иваново www.ivanovocat.ru.

Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Матчын агародчык

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

На зямлі куточак запаветны,
Родны, ўтульны матчын агародчык...
Хоць нічым між іншых не прыкметны –
Часта сыну сніцца ён уночы.

Як пачую: макаўкі зазвоняць –
І палоніць сэрца шлях далёкі...
Цераз плот шурпатую далоню
Мне падасць гарбуз ружовашчокі.

Семкамі сланечнік пачастуе,
Што на скавародцы лета пражыў.
Маці тут усё мне расталкуе,
Агарод да каліўца пакажа.

Пахнуць градкі кменам і чарнушкай,
Памідоры – проста дзіву дацца:
Падвязаўся кожны куст істужкай,
Быццам ён звярэдзіўся у працы.

Спрытны хмель на дах палез па сценах,
Свой зялёны дрот віе ў спіралі.
Ён барзджэй нацягвае антэны –
Ловіць з даляў восеньскія хвалі.

Кветкі прытуліліся да тыну,
Як дзяўчат цікаўныя чародкі.
Пэўна, будзяць матчыны ўспаміны
Пра былых сябровак-аднагодкаў.

Зноў тады яе бярэ дакука,
Што таварыш мой даўно жанаты,
Што пара ўжо няньчыць ёй унукаў,
Ім было б ласункаў тут багата!

І частуе хлапчукоў суседніх,
А сама прагледзела ўсе вочы...
Матчыных спадзеваў запаведнік –
У асеннім цвете агародчык.