Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мая мова

Сярэдняя: 4.1 (9 галасоў)

Мая мова — не з матчыных песняў, не з бабчыных казак,
Гэта мова падручнікаў школьных і радыёкропкі.
Я яе вывучаў паступова, па словах і сказах,
І сапраўднага скарбу адрозніць не ўмеў ад падробкі.

Я выхоўваў свой густ на шэдэўрах айчыннае прозы,
На паэмах народных паэтаў, вялікіх, як вежы.
І па слоўніках корпаўся, пішучы першыя вершы.
І ад замілавання гублялі настаўніцы слёзы.

У адну з тых настаўніц я быў закаханы напраўду.
Нават почырк яе неўпрыкмет пераняў адмысловы.
Ды яна раптам знікла, а іншым было не да мовы...
Зрэшты, дзякуй усім ім за тую няўдзячную працу.

У далёкай Маскве я знайшоў беларускае кола.
Грэлі душу народныя песні і родныя стравы.
Там нямала пачуў я гісторый адчаю і славы
І спасціг беларускасць, што не выкладаюць у школах.

Мой сусед па пакоі ў студэнцкім старым інтэрнаце
"NRM" урубаў ці то "Новае неба" шторанку.
Так паціху да патрыятычнага року ды панку
Прывучыў ён мяне і да музыкі добрай у хаце.

А цяпер і ў Нямеччыне "Простыя словы" спяваюць,
І замест "гутэнтагу" мне кажуць сябры: "прывітанне".
І мяне не бянтэжыць пра лёс маёй мовы пытанне —
Перажыцьме ўсіх тых, што яе так заўчасна хаваюць!



Просты сэнс, вельмі. Аляксей

Просты сэнс, вельмі. Аляксей расказвае, як ён пазнаёміўся з Беларускай мовай :) І пасябраваў з ёй.

Сэнс верша названы правільна.

Сэнс верша названы правільна. :) Ён сапраўды збольшага аўтабіяграфічны, але ж і досыць самаіранічны, што крыху кампенсуе адсутнасць складаных думак. :)