Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мне трэба мала...

Сярэдняя: 4.1 (13 галасоў)

Мне трэба мала –
Менш, чым у юнацтве,
Калі здаецца –
Свет ля тваіх ног.
Крыху паспала?
Здолела падняцца?
Не цісне сэрца?
Дзякуй Табе, Бог!

Ёсць луста хлеба?
Ёсць да хлеба масла?
І ёсць, чым цела
Голае прыкрыць?
Ці болей трэба
Ў мітусі сучаснай?
Душой здранцвелай
Смагі не ўталіць…

Ў тры горла есці?
Ў дзесяць – упівацца?
На поўк адзення
Рознага купляць?
Цягнуць і везці?
Сквапнічаць да трасцы?
На заканчэнне
З жалем пакідаць?

Гары ж ты гарам,
Марная залежнасць!
Ці не вар’яцтва -
Вера ў міражы?
Падкіну мары
Ў зорнае замежжа…
Праб’юся з рабства
Парасткам душы…

28.05.2011



Не цалкам згодны ў гэтым з

Не цалкам згодны ў гэтым з Вамі.
Магчыма лішку і пішу...
Але мужчынам Вы пісалі.
Жанчыне трэба мець красу.
-
І, нават, трошкі, крыху шыку.
Ну як жа ш будзе, калі не?
Ці кавалерам будзеш - звыклым?
А вось з яскравай, як у сне!!!
-
Няхай і бульбу разам чысціш,
Або збіраеш шафу з ёй.
Яна не дасць занадта скіснуць.
Таму, што смех той над сабой.

Ну наўмысна ж рытм

Ну наўмысна ж рытм перабіваеш.)))
Я не з замежжа зорнага, а тут.
Ня ўверх жа ш марамі кідаеш...)
На вогнішчы чацьвёрты слуп.

Відаць міраж быў на дзень

Відаць міраж быў на дзень абароны дзяцей.)