Куды ні глянь — лясы шумяць,
цвіце за полем гай,
а поле — вокам не абняць.
I гэта ўсё — мой край.
Пшаніца, жыта на палях,
усюды ураджай,
стагі, як горы, на лугах.
I гэта усе — мой край.
Жыве, працуе мой народ
ці ў снежань, ці ў май,
і харашэе з году ў год
мой родны, вольны край.
Куды ні глянь — лясы шумяць,
за полем рачка, гай.
I ў сэрцы песні не стрымаць
пра мой любімы край.
Мне нравиться я проводила
Мне нравиться я проводила конкурс маленьким деткам и им понравилось. :)
Прыгожы верш.
Прыгожы верш.
Спасибо за прекрасный стих,
Спасибо за прекрасный стих, моя доченька первоклассница расказывала его на празднике в школе!!!!!!
Добра,што дачка вывучае вершы
Добра,што дачка вывучае вершы на РОДНАЙ МОВЕ...Было б яшчэ лепей,как і матуля размаўляла на сваёй матчынай мове...такой мілагучнай,сардэчнай і вельмі прыгожай!...Жадаю Вам хутчэй пачаць карыстацца нашай роднай мовай і перадаць яе сваім цудоўным дзеткам!