Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мова Скарыны

Сярэдняя: 5 (6 галасоў)

Першадрукар Францiшак Скарына!
Вядомы мала нам, а вельмi шкода,
Такая постаць толькi ёсць адна,
Ён – сiмвал беларускага народа.

Манголы ўсход i поўнач занялi,
На поўдзень туркi часта набягалi,
А беларусы вольнымi былi,
Сваю лiтаратуру развiвалi.

I набiрала моц ў той час яна,
Мы ўсiх славян тады апяраджалi,
Таму у нас з'явiўся Скарына,
I першымi мы кнiгi друкавалi.

Але даўно змянiлiся часы,
Мы паступова першасць разгубiлi,
Ад моўнай адцуралiся красы,
Чужую мову палка палюбiлi.

Ў тым ёсць твая, i ёсць мая вiна,
Што страцiлi адметнасць Беларусi,
Што быў забыты генiй Скарына,
Што мова цэлы час была у скрусе.

Пяцьсот гадоў пайшло у небыццё,
Iмям яго цяпер праспект назвалi,
Ды далей засталося забыццё,
Бо моваю яго не размаўлялi.



для чытання

для чытання