Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

У траве каля дарожкі...

Сярэдняя: 4 (10 галасоў)

У траве каля дарожкі,
Нібы цар са світай траў,
Дзьмухавец з даўжэннай ножкі
Наваколле аглядаў.

Прыкідаў па-гаспадарску:
Дзе тут кветак недарод?
Меркаваў пашырыць царства,
Распаўсюдзіць царскі род.

Планаваў зрабіць палянкі
З дзьмухавечкаў залатых –
Каб дарылі свету зранку
Шчасце сонейкаў сваіх.

Каб, адкрыўшы ў маі вочкі,
Чаравалі жаўцізной,
А, ссівеўшы, матылёчкаў
Запускалі над зямлёй.

Палічыўшы мару плённай,
Дзьмухавец не пазяхаў –
Жмут насення-парасонаў
Лоўка ветрыкам узняў.

Асляпіў нябёсы пухам,
Зацярушыў глебы спеў.
Але так старанна дзьмухаў,
Што раптоўна… палысеў…

3.06.2011



Цудоўны верш! Як быццам бачыш

Цудоўны верш! Як быццам бачыш той дзьмухавец сваімі вачыма. Дзякуй!