Мяне не трэба папракаць,
Што таямніцу позна выдам:
Люблю я роднае спаткаць
За кожным новым краявідам.
I зачароўвае мяне
He хвост паўлінавы экзотык —
Вятрыска, што з палёў дыхне,
Раллі бунтоўнай хмельны дотык.
Хмарынак прывідных града,
Прысад святлістыя тунелі
I ўзнёслых гмахаў чарада,
Што з далечы зачырванелі.
I дзе мне лепшае шукаць
I хараство, і захапленне?
Я толькі тут магу спаткаць
Сваё прызванне і натхненне!
У сэрцы многа юных сіл,
Зрок незамутнены імглою.
I сам я, быццам небасхіл,
Што зліўся з роднаю зямлёю.
"Гарызонт" я, тэлевізар. Вось
"Гарызонт" я, тэлевізар.
Вось такі ж напэўна я.
Праз мяне нябёсам крыўдна.
Таямнічая зямля.
Я нікому не адкрыю
Праўду-матухну сваю...
І ў мяне няма паўліна.
Гмахі-раллі я ару.
Невядома! Не ў дотык.
Гарадскі я, гарадскі...
На прысадах незнаёмых
Я крычу табе - ЛЮБЛЮ!!!