Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

На апошняй мяжы

Сярэдняя: 5 (6 галасоў)

Як калісьці у Хатыні да хлявоу нас гналі,зарас,зарас мы гінем на сваёй зямлі.І хаця,дарэчы,дваццаць першы ужо век,бачу нечалавечы над чалавекам здзек.Лепшыя сыны Айчыны:Дыпламат,Афіцер,Паэт-"злачынцы"!-Бачыць і жахаецца сьвет.І над усім гэтым хамскі паганы бот знішчае сьвятыя мэты,заганяе у рабства народ.Што вам,Вялікароссы,наш адчай,боль і кроу,паламаныя лёсы "малодшых"братоу?!Глядзіце,усміхайцесь,жартуйце,покуль надыйдзе час,Час Вялікае Крыуды,што закране і вас.Накрые жахлівай хваляй,помстай людской за Зло,якому вы патуралі,якое праз вас узрасло!Цалуецца з Філарэтам першы д"яблу сваяк.Скрозь пальцы глядзіць на ГЕТТа Патрыярх.Нават не зауважае нявінна пралітую кроу.Пе-ра-сту-па-е цераз зламаныя ногі братоу і бласлауляе людажэрца на царскі трон!Што ж гэта дзеіцца?!-нясецца адзінаверцау стогн.Толькі б не абязьверыцца,не захлынуцца тлом!Госпадзі,Госпадзі,Госпадзі,Беларусі дапамажы!Зарас стаіць на ростані,на апошняй мяжы.



*** (Паэтам), канешне, і

*** (Паэтам), канешне, і табе. Таццяна !

…Забіць Паэта – лёгка, гэта – безумоўна
(здараецца падчас такое дзесьці…),
як і любога чалавека.
Але Паэт дзіця сваё пакіне – Слова…
А Слова не павесіць,
і не застрэліць з пісталета …

(Алег Буйніцкі.28.05.2011г.)