Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Народныя гулянні

Сярэдняя: 5 (8 галасоў)

Нешта робіцца ня так у Краіне "небарак":выйшлі увечары гуляць,а вакол АМАПа раць.Толькі селі на метро,як спынілася яно.А на плошчы,нібы плот,турнікетау карагод.Весяліся,мой народ!Трэба,трэба,у самы час нам усім ісьці па квас!Будзе,будзе ужо флэш-моб,вочы выскачуць на лоб!Вось ішлі-і раптам сталі!Недзе селі,недзе гралі,абліваліся вадой.Сталі,сталі Грамадой!Вось зьбянтэжаны жаунер цягне хлопца за каунер і дзяучыну-пругажуню,з ёй жанчыну маладую нават з дзіцяткам малым.Пагражаюць нам усім!Ды пагрозы ужо да сракі.Не баяцца "небаракі" і аднойчы проста так сталі чэргай у аутазак!



Добра пішаш, Таццяна... Калі

Добра пішаш, Таццяна... Калі Ў Паэта "кладзецца" добра Верш - гэта Бог Паэту шэпча. (Алег Буйніцкі) -21 червеня 2011 г.

Дзякуй за каментар!Калі верш

Дзякуй за каментар!Калі верш не кладзецца,лепш і не пісаць.

У дадатак (т.з. уласны узнос

У дадатак (т.з. уласны узнос у капілку)

Дзе яшчэ знайсьці краіну, у якой спатканне – вілы?
Дзе выказванне нязгоды дапушчальнае ў полі?
Дзе ніяк не дапушчальна не згаджацца з нерэальным?
Дзе ізгоі інтэрнэту ўсе дзяржаўныя газэты?

На якім тэлеканале што пачуць з нацыянальным?
Хто шчэ бачыў дэмакрата, у якога ўсе не сваты?
Як жылі дзесяцігоддзі да айца, які не сходзіць?
Мы сьвятыя! Мы жывыя! Мы вучыліся ў мыле.

Аб чым мычыць кароўка ў

Аб чым мычыць кароўка ў полі
Аб сваёй долі, аб свааёй долі!
Аб чым крычыць крумкач на волі?
Аб тым жа самым- аб сваёй долі!
А хто стаіць і моўчкі круціць вус?
То памяркоўны брат беларус!
Не не маўчу я- я думку трымаю!
Алеж ані слова не выдам я вам,
А ўсё таму, што маліцца на Боўдзіла-
Мне "матка босская не позволям"!
Людзі, людцы мае! Што ж гэта робіцца?
Як спакон- будзем толькі маўчаць?
І глядзець, як на ззяючых могілках
Шклоўскі Ёлупень будзе скакаць?