Не друкуюць. Шкада. Ды нічога.
Для радкоў недарэкі-паэта
Ў Інтэрнэце, на сайтах і ў блогах
Шмат прасторы, свабоднай дагэтуль.
І яна ўсіх гасцінна вітае
На cтаронках сваіх непаўторных:
На палях Vershy.ru і Тутбая,
На Facebook, Муlivepage і Livejournal.
Іх палеткі прымаюць цярпліва
Ўсё, што сёння кагосьці натхняе, –
І штодня адбываецца дзіва:
Гэта бачаць і гэта чытаюць!
Ад гарэзлівых казачак мілых
Да надзьмутых сур’ёзнасцю твораў,
У якіх ну ніяк без памылак –
Грамацею-паэту на сорам!
Але творцу ці многа патрэбна,
Акрамя вось такога прызнання?
Толькі кубак гарбаты да хлеба.
І натхненне. І, пэўна ж, каханне.
13.01.2011