Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

інтэрнэт

Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)

Джу-джа-ляле! Дужа влада
Нам тэвэшкі сь разрішяе.
І мы з Васё гондэ шарым
Вжэ чы 2 і с 3 часа аж.

Дні ведь нашы ісчысляе
Но парламынтык тут Сашын.
І навошта вам, ятвягы,
Некы там яше ій сайты.

От мы й тут мыняем бравзер
Да авасты обновлялі б.
А то как-то шэ і, бачтэ,
Мы а ныц за вірс ны платым.

Гой, да. Ніно свята!
Мы тут в доній, бы в Донбасы ш.
Нам всэ натэ прамо:
І барашкы са й свыньнямы зь.

А ты шо хотів ув бякав?
Шоб шэ і тебе салаты?
Чы і навыть зарэ
Шося свіжэ з-за прылавка?

Ді зонэ ведь шаінт,
Гавара, как гітлер бялы.
Так ты і цымало ж
Дров наріжыш гонды з банды.

А блокый на дня 3
Ты жылайш ва сот 3-пачкы?
Бо, о, он шыбко занят,
Шоб тобі трухляк зрызаты.

Да й вот, шо нам зарэ
Остаеця да быз мамы
Ва в вёсцы атдален.
Но ж дывытыся заразый.

Бо ж шо ты увбачыш.
Но собачок у Вавка Пэ.



Яшчэ не ацэнена

Між хмарак сонейка смяецца,
У чаце піша, як жывецца,
Дае парады, суцяшае
І кажа: знойдзеш, што шукаеш!

А з ім online – святло другое:
Такое ж сонейка жывое!
Ў адказ на промні-кампліменты
Шмат піша ў чаце словаў светлых.

Два сонейкі на роднай мове
У сетцы інтэрнэт-размоваў
Прыходзяць да высновы простай:
Галоўнае ў жыцці – сяброўства!



Яшчэ не ацэнена

Здаецца, нейкі розум маю,
Але чамусьці дзень за днём
Усё адчайней урастаю
Ў палеткі Нэта каранём.

Як муха ў ліпкай павуціне,
Не адчуваючы бяды,
Ці жаба, зблытаная ў ціне, –
І ні туды, і ні сюды.

Зайду на нейкі сайт – і вісну,
Пакуль не вычытаю ўсё,
Зусім забыўшы рэчаіснасць –
Свае будзённае жыццё.

А недзе там гарыць каструля,
Страляюць бульбы вугалькі –
Зноў на вячэру будзе дуля.
Ды мне рэальнасць не з рукі.

Я, бы матыль, усё лятаю.
Ды паспрабуй мяне злаві!
Але шчаслівы, хто не мае
Нэта-залежнасці ў крыві!

17.05.2010



Яшчэ не ацэнена

На хворуме гістарычным
Я спрачаўся зь гісторыкам-камуністам
Чатыры нядзелі.
Мяне не натхніў ён,
НО
вочы пачырванелі.