Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Не задзімай свае святло!

Сярэдняя: 3.2 (11 галасоў)

Не задзімай сваё святло!
Не рві духоўную аброць!
І, як бы цяжка не было,
Ў абдымкі цемры не сыходзь.

Нясі цярпліва долі крыж
І не імкніся наракаць!
Бог не дае паклажы звыш
Таго, што здолееш стрываць.

А напаўзе туга, адчай,
Не спавівай душу нудой,
Сабе закіснуць не давай –
Змагайся дзеяннем з бядой!

Калі ж адолееш усё
І ўбачыш сонейка з-за хмар,
Скажы з усмешкай: ”О, жыццё!
Ты – блаславенны Божы дар.”

4.04.2011



"Нясі цярпліва долі крыж І не

"Нясі цярпліва долі крыж
І не імкніся наракаць!" - гэта менавіта тое, чаго ад нас здаўна чакаюць маскалі, прыкрываючыся ідэалогіяй праваслаўя. Каб сядзелі ў дрыгве ды маўчалі, а на ўладу, як на Бога, пазіралі. хопіць гэтага нацыянальнага мазахізму! такія заклікі ганебна дзейнічаюць на ментальнасць народа!
"Змагайся дзеяннем з бядой" - гэта ўжо лепш, гэта па-еўрапейску.

Таму і ананімшчык, што

Таму і ананімшчык, што палітыку ў асабістае жыццё сунеш.
Сам і на кол відаць не годны, калі наўмысна хлусню накіроўваеш.
Гэта ты відаць для сябе прыдумаў МЫ замест я, каб учасна схавацца за дубіну.

Ну ты і ёлупень, Нырка.

Ну ты і ёлупень, Нырка. зрэшты, не дзіўна, разумны такім псеўданімам не падпісаўся б. ды й лепш быць ананімным, чым вярзці лухту ў адказ на кожны камент, як ты гэта робіш. такі self-PR? заўвага ж не табе была скіравана, а аўтару. дык чаго ты ўлазіш са сваёй балбатнёй? хто цябе ўвогуле клікаў? відаць, не прачухаў пакуль простай ісціны: калі ты не цікавішся палітыкай, яна зацікавіцца табой. прынамсі, у якасці аб'екта для скарыстання. хоць тут зусім і не пра палітыку, а пра сістэму светапоглядаў размова, пра каштоўнасныя арыентацыі, пра пасіўнасць нацыі, якой, сярод іншага, садзейнічаюць некаторыя так званыя літаратары сваімі заклікамі. усё карціць ім пакінуць беларусаў у вобразе калгасных лапатнікаў. так што не перакуляй усё з ног на галаву, спамер. дый на кол можаш сам сесці, на большае ты не варты.

Я пакуль шчэ бачу пасля чаго

Я пакуль шчэ бачу пасля чаго аўтару быў скіраваны твой кол, "найлепшы" ананімшчык з саманазвай наперадзе. А пакуль на мяне час траціць будзеш, дык на гадасьці меней застанецца.

ах, не обольщайся! марнаваць

ах, не обольщайся! марнаваць час на дурняў - дарэмная справа. і тым больш спрабаваць весці з імі бяссэнсныя дэбаты. ты, як тыповы троль, толькі і чакаеш, калі на цябе звернуць увагу, відаць, ад сваіх хатніх яе не атрымліваеш, таму і паўсюдна засмечваеш сайты і форумы бязглуздымі каментарамі ды розным смеццем, гора-пісарчук. складаць опусы пра "сар цір", а таксама рыфмаваць "любовь" и "кровь" - мазгоў шмат не трэба. na ogół, obcannie z karłami deformuje kręgosłup (S. J. Lec):-))
а аўтару яшчэ шмат над чым варта працаваць перад тым, як прадстаўляць свае сачыненні на суд публікі. і гэта датычыць не толькі змястоўнай часткі, але і вытрымлівання пэўных моўных нарматываў, занадта вольнае абыходжанне з якімі псуе паэтыку. dixi.

Дзякую, Госць, за прафесійную

Дзякую, Госць, за прафесійную крытыку! Згодна з ёю на ўсе 100. Так супала, што менавіта сёння да мяне дайшло, што ўсё, напісаное мною за апошні час, - лухта.

Калі зайшла сюды і прачытала Ваш каментар, ён толькі пацвердзіў гэта. Дзякую за праўду! Народжаны поўзаць лятаць не можа...

Таццяна

Не, Таццяна, не варта так

Не, Таццяна, не варта так сябе прыніжаць. Вы ж самі слушна напісалі - "у багну збочваць не спяшай":-) хоць і да слова "спяшай" можна прыдрацца, але ж пасыл правільны. У Вас ёсць здольнасці, не апускайце рукі. трэба ўвесь час працаваць над сабой і ўсё атрымаецца. а іначай - у чым тады сэнс веры?

папішы, папішы, як і ў першы

папішы, папішы, як і ў першы раз.)

У нейкія моманты здаецца

У нейкія моманты здаецца такія вершы наўмысна б перачытваў па некалькі разоў.