Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць

Металлоискатель minelab equinox 700 купить. Минелаб эквинокс купить www.12talerov.ru.

Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Не трэба казаць, што прайграў...

Сярэдняя: 4.5 (8 галасоў)

Не трэба казаць, што прайграў і ўпівацца тугой!
Праз жах і адчай прарастуць, зарунеюць надзеі.
Наперадзе змрок? І ад болю душа вар'яцее?
Трымайся, цярпі... Ачуняеш – зноў кінешся ў бой.

Альбо пакахай, асвятляючы дзён карагод, –
І сетку дажджоў разарве і раскідае сонца!
Спазнай і адчуй, што жыццё наша – гэта бясконцы
Праз хмары пакут ад зямельцы ў нябёсы ўзыход.

Ты толькі павер! І ўсё будзе па веры тваёй!
З каханнем у сэрцы напішуцца новыя вершы!
А Бог разбярэ: ці апошні ты ў свеце, ці першы –
Паэт, і філосаф, і сябра па творчасці мой...

12.06.09



Выдатныя два першыя радкі.

Выдатныя два першыя радкі. Набраць паветра і выдыхнуць такую думку-пачуццё - гэта і ёсць паэзія. Але рэдка каму з аўтараў хапае такога паэтычнага духу на ўвесь астатні верш. Гэта і мая бяда. Зляціць звыш радок, а астатняе дадумваеш-дамучваеш.І неяк няўдала.

Як Вы вызначаеце якая

Як Вы вызначаеце якая думка-пачуццё, а якая не?
Ну сапраўды проста цікава, бо асабіста ў мяне пачуцці ну ніяк не асацыіруюцца з набраным і выдыхнутым у адзін выдых паветрам. З рэзкасьцю, бяссонніцай, адкрытай спрэчкай, спачуваннем і г.д.разнастайным - так, але ну ніяк не з загадзя падрыхтаваным у адзіным строю лёзунгам-запалам.

Прабачце, што напісаў свой

Прабачце, што напісаў свой каментар.
Адзін нешта кажа, іншы разумее гэта сказанае па-свойму. І пачынаецца пустая перапіска сляпога з глухім...