Не ў цішыні палескага сяла,
А ў цішыні Заходняга Берліна
Над Хафелем чырвоная каліна
Зусім па-беларуску расцвіла.
Я не здзівіўся, што ў яе была
Кара гарынская, і вершаліна,
І ягады, і кожная галіна,
І тое ж лісце, поўнае святла.
Раён як хутар. Цішыня плыла
Шматколерная, нібы хвост паўліна.
У бары італьянскім мандаліна
Адрыятычны спеў распачала...
Здалося мне? Ці памяць падвяла
Пад манастыр? О прыкрая хвіліна!
Вядома ж, не... Не камень, не цагліна —
Здагадка, нібы тонкая ігла.
На ўсё гляджу я са свайго вугла.
Даліна Хайфеля, пясок яе і гліна —
Купалаўская сумная даліна!
Так бачу я. За гэта мне хвала.
Бывай, Берлін. Хай век майго стала
Не абыходзяць піва і вяндліна...
Над Хафелем чырвоная каліна
Зусім па-беларуску расцвіла.
потолок!
потолок!