Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Неразумны парсючок

Сярэдняя: 4.8 (23 галасоў)
                  I

Слухай, дзетка, калi ласка,
Вось такая  выйшла казка.
Неяк ладны парсючок 
Выйшаў цiха на лужок. 
I гаворыць парасятка:
«Не указ мне свiнаматка.
Я адзiны з парсюкоў,
Што не слухае бацькоў. 
Хачу свет заваяваць,
У iм адзiны кiраваць».

Кажа здзiўленая мацi
Неразумнай  парасяцi: 
«Раскажы ж ты мне хаця,
Як ты пойдзеш у свет, дзiця?
Як ты будзеш у свеце жыць,
Калi толькi стаў хадзiць? 
Капыты твае слабыя,
Лыч нiчога не нарые.
I мазгоў менш, чым у куры.
Любы звер цябе абдурыць. 
Хочаш ты валодаць светам?
Хiба шчасце толькi ў гэтым?»

Парсючок маўчаў, як сыч,
I уцёк, задраўшы лыч.

                     II

I пабег у свет парсюк,
Выйшаў ён на дзiўны луг.
А вакол  ̶  гуляе лета,
Водар ад духмяных кветак!!! 
Недзе там цячэ рака,
I ўбачыў ён быка:
«Вось дык звер: карова быццам, 
Мяне нават не баiцца?» 
«Вось цiкавы пятачок, -
Кажа парсюку бычок, -
Смешных я такiх не бачыў,
Будзеш мне служыць, - зазначыў,  ̶ 
А не будзеш паслухмяны -
Завяду цябе да мамы».

«Слухай, дзiўная карова,
Я скажу табе два словы: 
Розум свой ты дзе забыла?
Там,  дзе вымя пагубiла?
Я не слухаю бацькоў,
А паслухаю кароў?! 
Дык вось, вымя каб знайшла,
Малака мне прынясла.
Я ж пайшоў гуляць па свеце,
Пакуль сонейка  ў леце».

                  III

Адпачыць парсюк прысеў,
Як аднекуль выйшаў леў.
«Што за вельмi дзiўны кот,
Лысы ўвесь, спiна, жывот, 
Ды з касматай галавою,
Ганарыцца сам  сабою?»
Кажа: «Я ў свеце цар,
I табе я гаспадар! 
А не будзеш мяне слухаць,
З'ем цябе я, аблавухi!»
Парсючок яму ў адказ:
«Кот аблезлы - мне указ?! 
Я не слухаю бацькоў
Буду слухаць тут катоў?!
Жалудоў мне прынясеш,
Калi хочаш, сам паеш. 
I каб грыву мне падстрыг,
А не зробiш - дам пад дых».
Кажа гледзячы ў твар :
«Я цяпер у свеце цар!!! 
Забяру тваю карону,
Пакуль цэлы  ̶  марш дадому». 

«Вось дык смех – парсюк з каронай!» -
Раскрычалася варона. 
Выйшаў парсючок на трон,
Быццам свету чэмпiён.
I загад усiм чытае,
Што яго нiшто не дбае,
Будзе ўсё, як мае быць.
«Вы павiнны мне служыць!!!»

                      IV

Тут выходзiць з лесу лiска,
Уся гаворыць па-англiйску.
Модная на ёй спаднiца,
Залатыя завушнiцы: 
«Hello, pig! How do you do?
Лепш я пана не знайду.
Ты з усiмi пасварыўся
I сабой заганарыўся. 
Але добра, так i быць,
Буду я табе служыць. 
Ўсё зраблю, што загадаеш.
Асалоду атрымаеш 
Ад таго, як я слугую,
Не спаткаеш больш такую.
Самы ладны  парсючок  ̶-
Лепшы ў свеце сябручок, 
У цябе пятак, як гузiк,
Як iдзеш - трасецца пузiк.
I вушамi лапацiш,
Што здаецца  паляцiш. 
На баку татуiроўка,
Цi прысохла то вяроўка.
Я табе хачу прызнацца:
Ты такая «Piggi»-цаца!!! 
Кожны ведае  камар 
Наша Piggi-superStar!!!
Хочаш смачных  жалудоў?
Да мяне пайшлi дамоў». 

Парсючок развесiў вушы,
Розум стаў яго не дужы.
Ён iдзе, як скажа лiска:
Тут цiшэй, тут вельмi cлiзка. 
Тут цябе я пранясу,
Ногi не мачы ў расу.
Выйшлi да нары яны:
Поўны жалудоў збаны, 
Мёд, авёс, грыбы, арэхi -
Вочы ў парсюка пабеглi.
Самай рознай саланiны.
Л: «Не хапае мне свiнiны. 
Нешта я не так сказала.
Я хачу паесцi сала.
Вой, iзноў кажу не так.
Ты прабач мяне, пятак».

Яму лье яна вiно
I паказвае кiно. 
Кожны раз гаворыць: «Please».
Гэта зброя  хiтрых лiс. 
I танцуе, i гарцуе,
I ў пятак яго цалуе,
I адмыла брудны бок,
А парсюк усё чмок i чмок:
«Лепш мяне глядзiш за мацi!»
Цi ёсць розум ў парасяцi?

Вельмi смачна ён паеў,
I ад радасцi змарнеў. 
Бачыць сон ён каляровы,
Чуе ў сне матулi словы:
«Я цябе, сынок, знайду,
Трапiў, мiлы, ты ў бяду». 
Ён ад гэтых слоў  прачнуўся  ̶
У палоне апынуўся.
Звязаныя лыч i ногi,
I лiсы ўжо голас строгi.
                 
                V

Выйшла мацi  на лужок:
«Дзе ж ты, дзе ж ты, мой сынок?
Ты на што пайшоў галодны
Вандраваць у свеце цёмным? 
Лес ля дома, блiзка рэчка.
Дзе ты знойдзеш лепш мястэчка?
Ранiцай спявае салавей
Сваю песню для свiней». 
Чуе сэрцам, чуе  мацi,
Што не добра парасяцi.
I бяжыць, не чуе ног:
«Дзе ж ты, дзе ж ты, мой сынок?» 

Папыталася ў быка,
Бык дае ёй малака:
«Твой сынок гарэзны нейкi,
Розныя гаворыць здзекi». 
«Штосьцi ты мне хлусiш бык,
Шкодны ў цябе язык».
Тут сустрэўся мацi леў,
Плача: «Я яго не еў. 
Парсючок твой злосны нейкi
I адны гаворыць здзекi.
I карону адабраў,
Грыву стрыгчы  загадаў. 
Я скажу, як цар прыроды,
Нарабiў твой хлопец шкоды».
«Слухай ты, што ў свеце першы,
Мой сынок чытае  вершы 
Пра рамонак, васiлёк,
Ён пакрыўдзiць б вас не змог».

I пытае мацi ў дрэў:
«Можа, парсючок тут еў?» 
I пытае ў травы:
«Пра яго не чулi вы?»
I пытае вецярок:
«Падкажы мне, дзе сынок?!»
I ў адказ гавораць ўсе:
«Ты б не верыла лiсе.
Ты хутчэй бы паспяшала,
А то зробiць з хлопца сала».

                   VI

Кажа лiска: « Усё, парсюк,
Не ўцячэш з маiх ты рук.
Зараз я цябе паважу,
Потым на агнi засмажу. 
Той не ведае, як быць,
I ад жаху ўвесь дрыжыць.
Да лiсы прыбегла мацi.
Грукацiць, каб чулi ў хаце. 
I спужалася тут лiска,
I забыла пра англiйскi:
«Хто прыйшоў там, што за ён?»
Мацi кажа: «Паштальён. 
Бандэроль да вас ад воўка
I цiкавая паштоўка».
«Ну, i што там ад ваўка?»
«Я прынесла парсюка. 
Таго, што кажа свету цар
I ўсiм нам гаспадар».
«Нешта блытае ваўчок,
У мяне ж той парсючок». 
«Вам патрэбна распiсацца,
Жартавала я, за зайца».
Лiска вылезла з нары.
М: «Зайца на, трымай, бяры» 
Атрымала ў хвост i ў бок.
I ляцела з усiх ног.

Развязала мацi сына.
Вось жалобная карцiна. 
Плача цiха свiнаматка:
«Маё ж мiлае дзiцятка,
Як бы ў свеце ты пражыў,
Калi ты бацькоў забыў?» 

Словы мацеры, як пытка.
Парасяцi cтала брыдка.
Апусцiў чырвоны нос,
I стрымаць не можа слёз: 
«Ты прабач мяне, матуля,
Больш за ўсіх цябе люблю я.
Роднага люблю я тату.
Калi пусцiш зноў у хату, 
Не ўцяку ад вас нiколi,
Стану лепшы я ў школе,
Будзеш мною ганарыцца,
Больш не буду я сварыцца. 
Што ж iзноў намоклi вочы?»
«Я ад радасцi сыночак!»

Зразумела парасяцi:
Усiх мацней - каханне мацi. 
Мацi любiць i лiхое,
I неразумнае такое, 
Усё адно ж  ̶  яе дзiцятка.
Напячэ яна аладкаў. 
Дзеткi бегаюць вакол,
Сядуць разам ўсе за стол.
Няма шчасця больш у свеце,
Калi разам бацькi, дзецi.

                 VII

Увесь свiнны гуляе хлеў,
Прыйшлi ў госцi бык i леў.
На ўвесь свет iдзе гамонка.
Плачуць, то смяюцца звонка. 
Сёння ў гэтай хаце свята,
У доме ўсе iх парасяты.
Пiлi, елi, хрукацелi,
Разам з салаўём запелi.
Атрымаўся слаўны хор.
Воўк чуць ў лесе не памёр. 


Дзякуй, дачке а таксама i мне

Дзякуй, дачке а таксама i мне вельмi падабаецца.

Канешне, не Кандрат Крапіва,

Канешне, не Кандрат Крапіва, але выклікае добрую ўсмешку. Пішыце яшчэ, толькі пазбягайце русізмаў.

Самая смешная казка з тых,што

Самая смешная казка з тых,што я чытаў)))))))))))))

Вельмi падабауся верш. Вялiкi

Вельмi падабауся верш. Вялiкi дзякуй!!!

Дзякуй,прыемна.Чытайце на

Дзякуй,прыемна.Чытайце на радасць дзеткам.

Ледзь ад смеху не памёр з

Ледзь ад смеху не памёр з "неразумнага парсючка"

Дзякуй вам,Кастусь.Самому

Дзякуй вам,Кастусь.Самому смешна.

ну i казка смешная,насмяяуся

ну i казка смешная,насмяяуся ледзь дачытау)))))))))))))))))))))