Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ноч з анёлам

Сярэдняя: 4.4 (9 галасоў)
Было: я некалі стаміўся, Прылёг на ложак адпачыць, Заснуў… І раптам … мне з’явіўся Ці госць, ці прывід уначы. Прастора ўспыхнула дзівосна І голас ветрыкам сышоў. Я ачмурэў. Аж стала млосна. Анёл! А Божачкі, анёл! Ён на мяне зірнуў ласкава І павітаўся: “Мір табе!” “П – прывітанне… Ну і з’ява…”, – Я ў шоку мовіў сам сабе. Але ачуўся паступова І звыкся з госцейкам сваім. І пачалася ў нас размова – І аб усім, і не аб чым. Я задаваў пытаннні – першы – Пра нашу долю на Зямлі, Ён мне адказваў… Нібы вершы Яго адказы мне былі. – Чаму вакол так многа гора І, што ні справа, – то вайна? – Чым насычаеце прастору, Тым і адказвае яна… – Нашто нам шлях выпрабаванняў? Няўжо пакут не абысці? – Калі няма ў жыцці кахання, Дык вам і шчасця не знайсці. – Чаму ў любві не супадаем, Усе чарствеем пакрысе, І, чым мацней каго кахаем, Тым больш ён болі нам нясе? – Таму, што вам пара змяняцца: Не асуджаць, а шкадаваць Не крыўдаваць, а прытуляцца І ўсё цярпець і дараваць. – Чаму ўсяго даволі ў хаце, А ў сэрцы радасці няма? – Не там збіраеце багацце, Таму і чуецца імгла. – Чаму мы ведаем так мала, Але карыстаемся - шчэ менш? – Табе дай, дзіцятка, запалу – Ты й свет па глупству падарвеш. – Чаму згасаем у хваробах ? Вось пад вачыма ўжо мяхі… – Таму прычыны – не мікробы, А злоўжыванні і грахі. – Чаму мы ў скрусе паміраем? – А што, не чулі вы нідзе – Па смерці дух уваскрасае, А прах – да праху тлець ідзе? – Чаго чакаць нам ад падзеі, Што сёння нават не кране? – Якое зерне хто пасее, Такое потым і пажне… Так мы балакалі да ранку, Амаль, здаецца, да святла. Калі ж прачнуўся… вершаванка На ліст па памяці сышла. Ці так было, ці мне здалося? Мо ночка з розуму звяла? Ды што за пух прыліп на носе? Няўжо пярынка ад крыла? 20.05.2010 Air Force 1 Mid Flyknit


Добра... калi паэты могуць

Добра... калi паэты могуць пiсаць пра Анёлау.. i чытаеш с захапленнем вершы,таму што у iх адказы на многiя пытаннi.