Ты ўжо рассталася з уборам
І ў ложка шлюбнае лягла,
Свой сорам, свой жаноцкі сорам,
Дрыжачая, перамагла.
І ведаеш, табе мучэнні
І нават мо канец жыцця
Сабой накліча пры раджэнні,
Ірвучыся на свет, дзіця.
Ды абяссіленай душою
Ты можаш аднаго жадаць, -
Каб семя бурнае муское
У нетрах цела пахаваць.
Таксама без надзей да спыну
У пропасць чалавек ляціць
І сквапна ўніз, на дно страмніны,
З салодкай жудасцю глядзіць.
какой тут стих филасофскага
какой тут стих филасофскага складу