Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пачынаецца эміграцыя

Сярэдняя: 5 (17 галасоў)

Пачынаецца эміграцыя
Не за акіянам,
Не за мяжою —
Адразу за парогам
Маёй роднае хаты.
Са сцежкі ў садок і школу,
Сустрэчы з сябрамі, знаёмымі,
Якія ужо не разумеюць
Ні мовы маёй, ні мяне...
Пачынаецца эміграцыя
З мовы чужой
Нават на родных кладах.



Эміграцыя

Вельмі дакладнае назіранне аўтаркі, як мала ў нас чутно роднай мовы