Падкова на пыльнай дарозе вясковай... Не веру, што шчасце прыносіць падкова. Віселі ж падковы калісьці ў Хатыні. Яшчэ і дагэтуль яны не астылі... А знойдзеш – прыбі над парогам, каб помніў, Што хтосьці твой блізкі ў дарозе, не дома...