Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

парада

***

Яшчэ не ацэнена

Нацыянальная самасвядомасць знікла,
У беларусаў яе цяпер няма!
Бо беларус, як той крот панікнуў
У нару сваю, забыў сваё імя!

Каб зналі продкі нашы дарагія,
Што пасля іх нашчадкі будуць вось такія
Як мы, то хіба ж змагаліся б яны
За нашу незалежнасць, быццам перажыўшы тры вайны!?

Не варта так рабіць, шаноўныя сябры,
Не варта забываць свае старажытныя карані,
Бо згінем мы ў выніку як нацыя
І пойдзем прыслугоўваць да пана, майце рацыю!



Сярэдняя: 4.6 (9 галасоў)

Свінне, што дзеля кныра адцягваецца часам ад паядання дзярма,
кажу: "Не вымаўляй Імя Госпада Бога свайго (ці бо кныра) дарма!"

2020



Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

З аглядкаю
Заўжды ступай,
Абачлівасьць
Не замінае,
Пад шэфа яму не капай —
У ёй цябе ён
Пахавае.



Сярэдняя: 4.5 (17 галасоў)

Не пляскайце гучна ў далоні
Артыстам, якія для вас
Спявалі бяздушна сягоння,
Якія абкралі ваш час.

Калі хто завучана, гладка
Лухту вам з трыбуны нясе,
Старанна не пляскайце ў ладкі,
Каб толькі рабіць як усе.