У маладзіковым чоўне вечар
Наплывае ціха на сады.
I здаецца, чутны ў шэпце вецця
Паланез Агінскага тады.
Можа, музыку падслухаў вецер,
Як Агінскі сам яе іграў,
I тады зрадніўся з ёю нечым —
Мабыць, што радзімы сам не знаў.
Падхапіў мелодыю на крылы
I цяпер яе для тых пяе,
Хто з радзімай расстаецца мілай,
Каб не змог забыць навек яе.
ПАЛАНЭЗ ( №......) Свет не
ПАЛАНЭЗ ( №......)
Свет не такі безлітасны.
Нам далі час сёння жыць.
Жывем далей пакуль ёсць міласці,
А потым, заўтра будзем дараваць
За Беларусь сваю і нараджэнне.
Нам не патрэбна шчырасці,
Болей той, з якой гасцім.
Няхай жа ш будзе лепей Вам!
Бо мовім, верым, гэта мы Сябрам.
За Вас усіх, хто Беларусь вітае.
...Бой!
...Вось і сёння будзе бой.
...Побач толькі мы з табой.
...І гэта наш з табою зорны час,
...І каля нас
...Такія ж зоркі нас вітаюць.
...Там
...Будзе лепшы новы дзень.
...У якім і будзе цень.
...Што захавае наш агульны край.
...Адшукай
...Такія лЮбыя мясціны.
А калі гэта горшы час,
Час калі, не лічаць нас;
Мы ўзгадаем то, што ёсць і Бог,
Які ад сэрца міласці даруе.
...Край,
...Мой радзімы, мілы край
...Ты мяне не забывай
...Бо я яшчэ пакуль жывы,
...Жывы і ты,
...І чуем мы, як хтосьці згіне.
...Тут,
... Толькі чуеш дзе твой кут,
...Дзе заўсёды шмат пакут.
...Дзе ты не будзеш не сваім,
...Не ва ўсім,
...А калі маеш толькі шчырасць.